Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сход «Гавары праўду» зноў абраў кіраўніком Някляева


Уладзміер Някляеў, архіўнае фота

Уладзміер Някляеў, архіўнае фота

13 красавіка ў Менску прайшоў устаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду».

Сяргей Вазьняк: «Сход прайшоў цалкам у адпаведнасьці з усімі нормамі закону. Цягам месяца будуць пададзеныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю».

Гэта будзе трэцяй зь лістапада 2010 году спробай «Гавары праўду» атрымаць рэгістрацыю. Раней мін’юст адмаўляў у рэгістрацыі аб’яднаньня на той падставе, што заснавальнікі не падалі дадатковыя запытаныя матэрыялы. Між тым гэтыя матэрыялы знаходзіліся ў офісе кампаніі «Гавары праўду!», які быў апячатаны пасьля падзей 19 сьнежня 2010 году.

Другая спроба «Гавары праўду» зарэгістравацца была зроблена пасьля ўстаноўчага сходу, які прайшоў у чэрвені 2011 году. Гэтым разам мін’юст адмовіў на той падставе, што не былі пададзеныя дакумэнты, якія б пацьвердзілі права на памяшканьне зь юрыдычным адрасам.

Кіраўніком грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» зноў абраны былы кандыдат на прэзыдэнта, знаны беларускі паэт Уладзімер Някляеў.

Уладзімер Някляеў: «Кампанія „Гавары праўду“ ставіць за мэту браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году, але яшчэ невядома, якім будзе гэты ўдзел. Як невядома, хто будзе ўдзельнічаць, таму што ўсё яшчэ можа 10 разоў перавярнуцца. Як на маім судзе ў ліпені, гэтак і тут ёсьць шмат іншых чыньнікаў, якія могуць паўплываць на падыходы да прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году. Але тое, што мы ставім на мэце ўдзел у гэтай палітычнай кампаніі — гэта безумоўна. Што да магчымага байкоту будучай прэзыдэнцкай кампаніі, то ён намі пакуль не плянуецца.

Але гэта не азначае, што калі кампанія будзе ідэнтычнай 2010 году, мы выключаем і байкот. На сёньняшні дзень не выключаецца як актыўны ўдзел, гэтак і няўдзел, бо ўсё можа быць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG