Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепшае ў выкананьні Сумара


Лепшае ў выкананьні Сумара

Сумар: Я не хацеў бы з Богам спрачацца, паважаны Аляксандар Рыгоравіч. Вы ж бачыце, якое надвор’е.

Лукашэнка: Я ж ня Бог.

Сумар: Вы трошкі вышэй!

2004

За праграму адраджэньня вёскі, я лічу, Лукашэнку трэба паставіць помнік пры жыцьці.

2010

У нас расьце годная зьмена, якой неўзабаве мы будзем ганарыцца. Мець добрыя веды, вядома, добра, гэта справа дзяржаўнай важнасьці. Але самае галоўнае — гэта пачуцьцё патрыятызму.

2011

Ёсьць дзіркі, у якія трэба ў першую чаргу накіроўваць грошы.

2011

Для мяне ня важна, як будзе называцца вуліца — Касьцюшкі, Каліноўскага ці Мамантава. Галоўнае, каб яна была не ў калдобінах, а заасфальтаваная, з добрымі тратуарамі, добра асьветленая ў цёмны час, каб па ёй прыемна было прайсьціся.

2012

Часам мяне пытаюць пра мэнталітэт берасьцейцаў, іх гаспадарлівасьць. Што я магу сказаць? Заўсёды кажу, што наша сучасная гісторыя пачалася з 1939 году. Менавіта тады мы пачалі «разбасячвацца».
XS
SM
MD
LG