Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Апублікаваныя 18 прозьвішчаў са сьпісу Магніцкага

абноўлена

Сяргей Магніцкі
Сяргей Магніцкі

Сусьветныя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што сёньня маюць быць названыя 18 прозьвішчаў грамадзянаў Расеі, унесеных у сьпіс парушальнікаў правоў чалавека — гэтак званы сьпіс Магніцкага.

Чыноўнікаў найвышэйшага рангу сярод апублікаваных прозьвішчаў няма.

Сьпіс быў зацьверджаны кіраўніцтвам ЗША ў сувязі са сьмерцю расейскага юрыста Сяргея Магніцкага. Асобы, уключаныя ў гэты сьпіс будуць зазнаюць візавыя і фінансавыя санкцыі ЗША.

У сьпіс, апублікаваны ЗША ўвечары ў пятніцу, не ўвайшлі высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі. Пералік можна паглядзець на сайце міністэрства фінансаў ЗША.

Сярод 18 асобаў, якім забаронены ўезд у ЗША, апынуліся сьледчыя Павел Карпаў, Арцём Кузняцоў, Алег Сільчанка і Натальля Вінаградава, якія вялі справу Сяргея Магніцкага. У сьпісе таксама ёсьць былая кіраўніца маскоўскай падатковай інспэкцыі № 28 Вольга Сьцяпанава і былая супрацоўніца інспэкцыі № 25 Алена Хіміна, якія, па некаторых дадзеных, удзельнічалі ў незаконным звароце ПДВ падстаўным кампаніям.

Акрамя іх, абмежаваньні закрануць судзьдзяў, былога высокапастаўленага супрацоўніка Сьледчага камітэту, супрацоўнікаў пракуратуры і МУС, былога начальніка СІЗА «Бутырка» Дзмітрыя Камнова і начальніка СІЗА «Матроская цішыня» Івана Пракапенку.

У сьпісе апынуўся былы супрацоўнік паліцыі Леча Багатыроў, магчыма, які мае дачыненне да забойства ў Аўстрыі былога ахоўніка Рамзана Кадырава Умара Ісраілава, і Казьбек Дукузаў, які абвінавачваецца ў забойстве журналіста Пола Хлебнікава ў 2004 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG