Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі ўшанавалі ахвяраў менскага тэракту


Чырвоныя гвазьдзікі ля знаку «нулявога кілямэтра» ў Гомелі

Чырвоныя гвазьдзікі ля знаку «нулявога кілямэтра» ў Гомелі

12 красавіка ў Гомелі актывісты кампаніі «Гавары праўду» й грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» ушанавалі памяць ахвяраў выбуху ў Менскім мэтрапалітэне.

Да знаку «нулявога кілямэтра» ў цэнтры гораду яны ўсклалі чырвовыя гвазьдзікі з чорнай стужкай. Пра гэта паведаміў удзельнік акцыі Валер Сьляпухін.

«Вельмі трагічны выпадак у найноўшай гісторыі, і ён ляжыць цяжкім каменем на сэрцы кожнага беларуса. Нават пасьля прысуду й расстрэлаў пытаньняў, на жаль, ня стала меней пра віноўнікаў трагедыі ў мэтро, падчас якой 15 чалавек загінулі й яшчэ сотні былі параненыя», — кажа спадар Сьляпухін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG