Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя да атакі з боку Паўночнай Карэі


Джон Керы з сваім паўднёвакарэйскім калегам Юн Б'ен Сэ.
Джон Керы з сваім паўднёвакарэйскім калегам Юн Б'ен Сэ.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што пагрозы Паўночнай Карэі непрымальныя, а ЗША «будуць абараняць, калі спатрэбіцца, сваіх саюзьнікаў і сябе».

Сёньня ў Сэуле Керы засьцярог паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына ад далейшага абвастрэньня канфлікту.

«Я б сказаў, апярэджваючы час, што гэта будзе велізарная памылка Кім Чэн Ына, калі ён зробіць гэта, таму што гэта яшчэ больш ізалюе яго краіну і яшчэ больш ізалюе яго ад людзей, якія, шчыра кажучы, маюць надзвычайную патрэбу ў ежы, а не ракетах», — сказаў Кэры, які знаходзіцца са сваёй першай паездкай у Азію ў якасьці дзяржаўнага сакратара.

Паводле яго слоў, ЗША і Паўднёвая Карэя хочуць бачыць мірную Карэйскую паўвыспу, свабодную ад ядзернай зброі. Напярэдадні выведка Пэнтагону заявіла, што Паўночная Карэя здольная абсталяваць балістычную ракету ядзернай боегалоўкай, але гэта зброя ня будзе надзейнай.

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын неаднаразова пагражаў Паўднёвай Карэі, Японіі і іншым суседзям нанесьці ядзерны ўдар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG