Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваша жыцьцё ў інтэрнэце – пасьля сьмерці


Google дазволіць карыстальнікам сваіх сэрвісаў вызначыць, што адбываецца зь іх зьвесткамі пасьля іх сьмерці або пасьля доўгага адсутнасьці ў сеціве, паведамляе Бі-Бі-Сі, падкрэсьліўшы, што гэта сур'ёзная праблема ў эпоху ўсеагульнага доступу да Інтэрнэту.

Карыстальнікі цяпер змогуць пастанавіць, каб іх зьвесткі былі скасаваныя праз 3, 6, 9 ці 12 месяцаў іх непрысутнасьці ў сеціве, альбо каб частка тых зьвестак альбо ўсе яны цалкам праз акрэсьлены час былі перададзеныя папярэдне вызначаным асобам.

Гэтая паслуга датычыць, між іншым, электроннае пошты Gmail, сацсеткі Google Plus, сэрвісаў YouTube, Picasa і Blogger.

Падобнае вырашэньне яшчэ раней увёў папулярны грамадзкі партал Facebook.
Яно дазваляе ператварыць рахунак памерлага карыстальніка ў так званы рахунак памяці. Такі рахунак не прадугледжвае якой-небудзь актыўнасьці (напрыклад, немагчыма прыняць новых фрэндаў) і даступны толькі для сяброў нябожчыка, якія могуць разьмяшчаць тут свае спачуваньні.
XS
SM
MD
LG