Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэса Стшэлец чакае выязную беларускую візу


Тэрэса Стшэлец
Тэрэса Стшэлец
МЗС Польшчы пацьвердзіла, што польская грамадзянка Тэрэса Стшэлец, якая больш за месяц адбыла ў беларускім «палоне» і ў панядзелак абвясьціла галадоўку пратэсту, сёньня вернецца на радзіму.

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі паведаміў Польскаму радыё, што сёньня апоўдні Тэрэса Стшэлец у суправаджэньні консула мае пакінуць Берасьце, пасьля таго як беларускія ўлады дадуць ёй новую выязную візу замест раней скасаванай.

Сама Тэрэса Стшэлец пакуль што ўстрымліваецца ад размоў з журналістамі. Выключэньне яна зрабіла для карэспандэнта «Свабоды», адразу пасьля таго як стала вядома пра рашэньне беларускіх уладаў адпусьціць яе «дзеля гуманных меркаваньняў».

Беларускія ўлады не выпускалі Тэрэсу Стшэлец зь Беларусі, патрабуючы ад яе выплаты 200 мільёнаў мыта за аўтамабіль, які яна летась пакінула на рамонт у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG