Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай вайсковай частцы загінуў салдат


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску ўсчало крымінальную справу па факце гібелі 11 красавіка салдата адной з вайсковых частак Міністэрства абароны, дыслякаванай у сталіцы.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандар Герасімаў, справа заведзена па прыкметах злачынства, кваліфікаванага па ч. 2 арт. 463 КК — парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, матэрыяламі, рэчывамі і прадметамі, якія прадстаўляюць павышаную небясьпеку для навакольных, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека.

У ходзе папярэдніх сьледчых дзеяньняў устаноўлена, што шараговец, мянчук 1993 году нараджэньня, у выніку неасьцярожнага абыходжаньня са зброяй атрымаў раненьне, несумяшчальнае з жыцьцём, і памёр на месцы здарэньня.

Праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні. Прызначаны шэраг судовых экспэртыз.
XS
SM
MD
LG