Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туніс вярнулі 29 мільёнаў даляраў зрынутага прэзыдэнта


Зін Абідзіна Бэн Алі

Зін Абідзіна Бэн Алі

Улады Тунісу атрымалі каля 29 млн даляраў з сакрэтных замежных рахункаў зрынутага прэзыдэнта краіны Зін Абідзіна Бэн Алі і ягоных сваякоў.

Як паведамляюць туніскія дзяржаўныя СМІ, чэк на гэтую суму быў перададзены дзейнаму прэзыдэнту Тунісу Мансэфу Марзукі супрацоўнікамі ААН, якія займаюцца пошукам таемных замежных рахункаў кіраўнікоў дзяржаў, зрынутых падчас «Арабскай вясны».

Гэтыя сродкі захоўваліся на рахунку ў лібанскім банку, адкрытым на імя жонкі экс-прэзыдэнта.

Бэн Алі быў вымушаны бегчы з Тунісу ў студзені 2011 году пасьля народнага паўстаньня, піша ВВС.
XS
SM
MD
LG