Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: зачынілі ўнівэрсытэт «Свабодная думка»


Пракуратура Азэрбайджану прыпыніла дзейнасьць унівэрсытэту Azad Fikir («Свабодная думка»).

Памяшканьні ўнівэрсытэту апячатаныя. Прадстаўнікі пракуратуры не даюць ніякіх тлумачэньняў.

Галоўнай мэтай унівэрсытэту Azad Fikir, які дзейнічаў ад 2009 году, была прапаганда сярод жыхароў Азэрбайджану дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Унівэрсытэт ладзіў інтэрактыўныя лекцыі і круглыя сталы на гэтую тэму.

Дзейнасьць установы падтрымлівалі амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі ў Баку, USAID ды іншыя міжнародныя арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG