Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: ЗША абароняць сябе і саюзьнікаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты будуць выкарыстоўваць дыпляматыю, каб паспрабаваць аслабіць напружанасьць у адносінах з Паўночнай Карэяй.

Але Вашынгтон будзе прымаць «усе неабходныя захады» для абароны Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў.

Абама закалікаў Кітай ды іншыя краіны, якія маюць уплыў на Паўночную Карэю, паспрыяць таму, каб зьнізіць напружанасьць у адносінах з Пхеньянам.

Прэзыдэнт ЗША зрабіў гэтыя заявы пасьля перамоваў з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

Раней Пхеньян прыгразіў нанесьці ядзерны ўдар па Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША.
XS
SM
MD
LG