Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўная рэвалюцыя ў Ватыкане: папа пазьбягае чужых моваў


Моўная рэвалюцыя ў Ватыкане – так называюць відавочныя зьмены, якія насталі з прыходам папы Францішка.

Папа з Аргентыны гаворыць па-італьянску і пазьбягае іншых моваў. Колькі моваў ведае папа і ў якой ступені? – задумляюцца мэдыі.

У адрозьненьне ад сваіх папярэднікаў-паліглётаў – Бэнэдыкта XVI і Яна Паўла II, – Францішак не вітаў паломнікаў на розных мовах. Як біскуп Рыма ён зьвяртаўся да вернікаў толькі на італьянскай мове.

Аказваецца, што нават падчас афіцыйных аўдыенцыяў ён прамаўляе толькі на італьянскай мове, якая зьяўляецца для яго другой.

Па-італьянску папа прамаўляў падчас сустрэчы ў аўторак з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, у той час як той гаварыў па-ангельску. Францішак карыстаўся паслугамі перакладніка, а па-ангельску сказаў, як паведамілі СМІ, толькі адну фразу: «Гэта для вас», – перадаўшы генэральнаму сакратару памятны падарунак.

Варта адзначыць, што Францішак ня любіць размаўляць і па-нямецку, хоць ён быў у дактарантуры ў Нямеччыне, якую, як сьцьвярджаюць ватыканісты, ня скончыў. Падчас сустрэчы ў панядзелак са старшынём Эвангеліцкай царквы ў Нямеччыне, пастарам Нікалаўсам Шнайдэрам, папа размаўляў па-італьянску.

Але папа ня робіць з гэтага загадкі. У інтэрвію, апублікаваным некалькі гадоў таму ў Аргентыне кардынал Хорхе Марыё Бергольо адкрыта казаў аб сваіх складанасьцях у авалоданьні замежнымі мовамі. Ён падкрэсьліў таксама, што ведае францускую мову, але з ангельскай заўжды меў больш за ўсё праблемаў. «У мяне вялікія праблемы з ангельскай з-за вымаўленьня», – сказаў тады арцыбіскуп Буэнас-Айрэса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG