Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалобная імша па ахвярах тэракту


11 красавіка, у другую гадавіну выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» менскага мэтрапалітэну, у праваслаўным храме-помніку ў гонар Усіх сьвятых і ў памяць бязьвінна забітых у Беларусі прайшла паніхіда па ахвярах тэракту.

Набажэнства ля ўсталяванай у храме мэмарыяльнай дошкі ахвярам правёў протаярэй Фёдар Поўны, паведамляе БелаПАН.

Ад выбуху ў мэтро 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек, 315 — пацярпелі. Ва ўчыненьні тэракту быў абвінавачаны Дзьмітрый Канавалаў, яго саўдзельнікам прызнаны Ўладзіслаў Кавалёў, абодва зь Віцебску. Па рашэньні Вярхоўнага суду яны былі расстраляныя ў сярэдзіне сакавіка 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG