Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэса Стшэлец ня верыць, што яна ўжо свабодная


Тэрэса Стшэлец
Тэрэса Стшэлец

Сьлёзы, радасьць, недавер — такая рэакцыя польскай грамадзянкі, якая больш за месяц правяла ў беларускім палоне ў Берасьці, на навіну пра вызваленьне.

Беларускія ўлады вырашылі выпусьціць польскую грамадзянку Тэрэсу Стшэлец, ад якой дамагаліся каля 200 мільёнаў рублёў мытных плацяжоў за аўтамабіль, пакінуты ёю летась на рамонт у Берасьці.

Пра гэтае рашэньне паведаміў начальнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Мытнага камітэту Беларусі Ўладзімір Арлоўскі, перадае БЕЛТА:

«Беларускі бок прыняў рашэньне аб зьняцьці абмежаваньняў на выезд польскай грамадзянкі Тэрэсы Стшэлец.

У адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзянін, які мае непагашаную запазычанасьць, абмяжоўваецца ў выезьдзе з краіны. Разам з тым, нягледзячы на наяўнасьць нявыкананых польскай грамадзянкай абавязацельстваў, сёньня беларускім бокам з гуманных меркаваньняў было прынятае рашэньне аб зьняцьці абмежаваньняў на выезд грамадзянкі Стшэлец. Яна можа пакінуць Рэспубліку Беларусь у любы час», — заявіў спадар Арлоўскі.

Спадарыня Стшэлец больш за месяц не магла пакінуць Беларусь, пасьля таго як ёй анулявалі беларускую візу. На гэтым тыдні яна абвясьціла галадоўку пратэсту, знаходзячыся ў польскім кансуляце ў Берасьці.

Тэрэса Стшэлец пачула навіну пра вызваленьне ад карэспандэнта Свабоды, не адразу паверыла і папрасіла прачытаць два разы. Яе першай рэакцыяй былі радасьць і сьлёзы:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:14 0:00
Наўпроставы лінк

— Я ўжо свабодная?

— Так.

— Езус! Ня веру! О, Матка Боская! І гэтую навіну перадалі? Я сапраўды шакаваная! Я ўжо хачу ехаць дадому! Сёньня, зараз! Якраз сёньня я паскладала свае рэчы, ня ведаючы гэтай навіны. Гэта была нейкая інтуіцыя, ці што. Торбы праўда стаяць пад шафай.

Але ў чацьвер выехаць зь Беларусі ня ўдасца, бо польскі кансулят у Берасьці, дзе яна працягвае галадоўку пратэсту, цяпер ужо закрыты і пастаўлены на ахову. Хутчэй за ўсё, паедзе спадарыня Стшэлец зь Беларусі толькі раніцай, у суправаджэньні консула.

У сувязі з гэтай навіною Тэрэса Стшэлец вырашыла спыніць галадоўку, выпіць соку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG