Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 красавіка 2011 адбыўся тэракт у менскім мэтро. Амаль праз год, у сакавіку 2012 абвінавачаныя ў ім Уладзіслаў Кавалёў і Дзьмітры Канавалаў былі пакараныя сьмерцю. Увесь гэты час маці Ўладзіслава Кавалёва змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына. Улады дагэтуль адмаўляюць ёй ў праве ведаць пра месца пакараньня сына, а таксама пра дакладную дату яго сьмерці.

Ці верыце ў тое, што вінаватыя ў тэракце выяўленыя і пакараныя? Ці не апасаецеся, што нешта падобнае можа паўтарыцца? Цягам бліжэйшай гадзіны я чакаю вашых меркаваньняў на гэтую тэму: тэлефануйце мне жыўцом у студыю на Вэлкомаўскі нумар 651 42 04. Уключаны таксама наш аўтаадказьнік: 266 39 52. Адрас у скайпе: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG