Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Вольгі Класкоўскай вяртаецца ў Беларусь


Міраслава Класкоўская

Міраслава Класкоўская

Дачка арыштаванай у Швэцыі беларускі Вольгі Класкоўскай 12-гадовая Міраслава Навумовіч 11 красавіка пакіне швэдзкую тэрыторыю і накіруецца ў Беларусь.

Пра гэта БелаПАН паведаміла бабуля Міраславы Людміла Класкоўская. Сёньня раніцай яна праз адваката дала дазвол на тое, каб Міраславу павезьлі ў Беларусь.

«Дзяўчынка трымаецца, але відаць, як моцна яна перажывае», — сказала маці Вольгі Класкоўскай.

Тым часам Адам, дзевяцімесячны сын Вольгі ад апошняга шлюбу, знаходзіцца ў бацькоў яе былога мужа.

Паводле слоў Людмілы Класкоўскай, адвакат Вольгі настойвае на тым, што ўся сытуацыя зь яго кліенткай, затрыманай па падазрэньні ў замаху на забойства былога мужа, адбылася ў мэтах самаабароны.

Класкоўская знаходзіцца ў турме гораду Окэрсбэргу за 30 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Стакгольма. Ёй пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам ад 2 да 12 гадоў.

Аб затрыманьні 30-гадовай Вольгі Класкоўскай па падазрэньні ў замаху на забойства былога мужа стала вядома 2 красавіка. Класкоўскую затрымалі ў горадзе Ханінгу на поўдзень ад Стакгольма. Суд заплянаваны на 15 красавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG