Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карбалевіч пра сваё затрыманьне: такое было ў СССР


Валер Карбалевіч

Валер Карбалевіч

11 красавіка міліцыянты затрымалі аўтара Радыё Свабода, палітоляга Валера Карбалевіча, які накіроўваўся на сустрэчу ў нямецкую амбасаду.

У яго не аказалася дакумэнтаў, таму міліцыянты-ахоўнікі выклікалі нарад міліцыі. Нямецкім дыпляматам ўдалося дамагчыся, каб міліцыянты ўсё ж прапусьцілі госьця амбасадара ў будынак амбасады. Адзін зь іх сказаў, што міліцыянты «ствараюць праблему на пустым месцы і што Карбалевіча добра ведаюць і без пашпарту».

Пазьней Валера Карбалевіч патлумачыў карэспандэнту Свабоды:

«Я іду ў амбасаду, а міліцыянт просіць: „Пакажы пашпарт, я павінен зафіксаваць“». Я кажу, што ў мяне няма пашпарта. Тады міліцыянт сказаў, што мусіць выклікаць нарад, мяне затрымаць і адвесьці ў пастарунак для высьвятленьня асобы. І што затрыманьне можа працягвацца каля трох гадзінаў. Выклікалі нарад, але ж я ўжо націснуў кнопку. Выйшаў ахоўнік, агулам каля пяці супрацоўнікаў амбасады. Яны спрабавалі даводзіць міліцыянту, што яго функцыя палягае ў тым, каб ахоўваць, а не рэгуляваць пропуск ці няпропуск. Ён спасылаўся на сваю інструкцыю. Карацей, прыехаў нарад, сталі высьвятляць. Гэты нарад, відаць, думаў, што я тут прарываюся. А тут, наадварот, запрашаюць, кажуць, што амбасадар чакае. Доўга раіліся, тэлефанавалі і ўрэшце рэшт прапусьцілі мяне ў амбасаду безь фіксацыі. Мая гутарка з амбасадарам адбылася«.

Камэнтуючы інцыдэнт, Валер Карбалевіч адзначыў, што сытуацыя была абсурдная:

«Гэта насамрэч абсурд. Насамрэч функцыі міліцыянта — ахоўваць амбасаду ад нейкіх непаразуменьняў з боку абывацеляў з вуліцы. А не рэгуляваць пропуск ці няпропуск. Я ня ведаю, дзе яшчэ такое можа быць, у якой краіне, дзе татальны кантроль за кантактамі грамадзян з іншаземцамі. Хіба можна ўзгадаць, што такое было ў Савецкім Саюзе. Гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што мы жывём у недэмакратычнай краіне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG