Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фізычныя практыкаваньні ўзмацняюць памяць


Чалавек у старэйшым узросьце менш забывае, калі вядзе актыўны лад жыцьця ды рэгулярна робіць фізычныя практыкаваньні.

Да такой высновы прыйшлі нядаўна навукоўцы з Унівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі ў Канадзе, якія правялі экспэрымэнт з групай пажылых жанчын.

Ужо ў 1990-х навукоўцы выявілі, што фізычныя практыкаваньні павялічваюць аб’ём чалавечага мозгу.

З таго часу навукоўцы безупынна працуюць, каб зразумець, як фізычныя практыкаваньні паляпшаюць функцыі мозгу на малекулярным узроўні, а таксама, ці ўсе віды практыкаваньняў, у тым ліку сілавыя трэніроўкі, зьяўляюцца карыснымі для чалавечай памяці.

Для свайго экспэрымэнту канадзкія навукоўцы выбралі некалькі дзясяткаў жанчын ва ўзросьце 70-80 гадоў з гэтак званым памяркоўным парушэньнем кагнітыўных функцый, гэта значыць, з праблемамі запамінаньня. Памяркоўныя кагнітыўныя парушэньні могуць у некаторых выпадках весьці да дэмэнцыі і хваробы Альцгаймэра.

Пасьля шасьці месяцаў заняткаў у трэнажорнай залі, дзе адна група жанчын два разы на тыдзень падымала цяжары, а другая хутка хадзіла, гэтыя жанчыны паказалі значна лепшыя вынікі падчас тэстаў памяці, чым іх аднагодкі, якія такімі практыкаваньнямі не займаліся.

Выявілася і адно цікавае адрозьненьне: у тых жанчын, які хадзілі, гэтак званая вэрбальная памяць – здольнасьць запамінаньня словаў – узмацнілася ў параўнаньні з вэрбальнай памяцьцю жанчын, якія падымалі цяжары.
XS
SM
MD
LG