Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША папярэджвае Паўночную Карэю


Вартавы КНДР на мяжы з Паўднёвай Карэяй
Вартавы КНДР на мяжы з Паўднёвай Карэяй

Злучаныя Штаты Амэрыкі папярэдзілі КНДР, каб тая не перайшла «небясьпечную рысу».

Вашынгтон гатовы адказаць на любую правакацыю з боку Паўночнай Карэі, заявіў кіраўнік Пэнтагону Чак Хэйгэл.

Войскі Паўднёвай Карэі і Японіі знаходзяцца ў стане падвышанай гатоўнасьці.

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква і Вашынгтон «не маюць разыходжаньняў» што да сытуацыі вакол Паўночнай Карэі.

Выведка Паўднёвай Карэі лічыць, што КНДР бліжэйшым часам можа запусьціць балістычныя ракеты сярэдняга радыўсу дзеяньня.

ААН увяла супраць Паўночнай Карэі жорсткія санкцыі пасьля таго, як гэтая краіна правяла трэцяе па ліку ядзернае выпрабаваньне.

Пхэньян неаднойчы пагражаў Паўднёвай Карэі і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG