Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы 100 гадоў таму ў фатаграфіях Сербава

абноўлена

Унікальныя здымкі беларусаў пачатку ХХ стагоддзя прадстаўленыя ў новым выданьні сэрыі «Энцыкляпэдыя рарытэтаў».

Прэзэнтацыя альбома «Беларусы ў фотаздымках Ісаака Сербава. 1911-1912 гг.» прайшла сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Выданьне ўяўляе сабой збор здымкаў беларускага этнографа Ісаака Сербава, зробленых падчас экспэдыцый па тэрыторыі Беларусі ў 1911–1912 гадах.

У кнізе зьмешчаныя 442 унікальныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць традыцыі і культуру Заходняга і Ўсходняга Палесься, Цэнтральнай Беларусі. Здымкі суправаджаюцца камэнтарамі і цытатамі з дарожных нататак Сербава. Поўная калекцыя арыгіналаў фатаграфій знаходзіцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту.

Альбом выйшаў у сьвет у выдавецтве Беларуская Энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі пры падтрымцы Бібліятэкі Віленскага ўнівэрсітэту, Выдавецкага цэнтру навуковай літаратуры і энцыкляпэдый Літвы, паведамляе БЕЛТА.

Укладальніца альбому, дацэнт катэдры этналёгіі і фальклёру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту культуры і мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская апавяла на прэзэнтацыі, што Ісаак Сербаў не пакінуў нашчадкаў, але ёй удалося адшукаць яго ўнучатую пляменьніцу, якая перадала здымкі Сербава 30-х гадоў.

Ісаак Сербаў — беларускі этнограф, фальклярыст і археоляг. Нарадзіўся ў 1871 годзе ў вёсцы Кульшчыцы Магілёўскай губэрні. Працаваў настаўнікам у Менску і іншых гарадах. З 1923 стаў загадчыкам катэдры этнаграфіі БДУ. Вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасьць беларусаў.

Фота з архіва Бібліятэкі Віленскага ўніверсытэта
Фота з архіва Бібліятэкі Віленскага ўніверсытэта


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG