Пікет быў прымеркаваны да публікацыі штогадовай справаздачы Amnesty International пра сытуацыю са сьмяротным пакараньнем у розных краінах сьвету.
Актывісты разгарнулі і на працягу гадзіны трымалі 7-мэтровы транспарант з заклікам да ўладаў Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Афіцыйнай рэакцыі амбасады на акцыю не было.
Паводле Amnesty International, за апошнія дваццаць гадоў у Беларусі было пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек і ёсьць падставы меркаваць, што асуджаных на сьмяротнае пакараньне змушалі прызнаць сваю віну пад катаваньнямі.
Прысуды прыводзяцца ў выкананьне стрэлам у патыліцу. Асуджаных інфармуюць пра пакараньне сьмерцю за некалькі гадзін або хвілін да выкананьня прысуду. Целы пакараных не вяртаюць сем’ям для пахаваньня, а месцы пахаваньня захоўваюцца ў таямніцы, паведамляе БелаПАН.