Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску міністры пагавораць пра палітвязьняў


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Падчас сустрэчы ў Віцебску 10 красавіка зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс плянуе між іншым абмеркаваць сытуацыю з вызваленьнем беларускіх палітвязьняў.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала кіраўніца прэс-службы МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ.

На пытаньне, чаму гэтая сустрэча адбываецца не ў Менску, а ў Віцебску, яна сказала, што «вельмі важна разьвіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, да таго ж у Віцебску знаходзіцца наша консульства».

Падчас рабочага вiзыту ў Беларусь Эдгарс Рынкевічс абмяркуе таксама пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку паміж памежнымі рэгіёнамі, і ключавыя аспэкты дачыненьняў Беларусі і Эўразьвязу.

Паводле беларускага МЗС, таксама будуць абмеркаваныя вынікі рэалізацыі міжурадавага пагадненьня аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі, якое ўступіла ў сілу 1 лютага 2012 году.

Таксама бакі падпішуць дамову аб рэжыме дзяржаўнай мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG