Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі сэнат ухваліў легалізацыю аднаполых шлюбаў


Дэманстрацыя прыхільнікаў аднаполых шлюбаў у Парыжы. Архіўнае фота

Дэманстрацыя прыхільнікаў аднаполых шлюбаў у Парыжы. Архіўнае фота

За першы, ключавы артыкул законапраекту пра аднаполыя шлюбы прагаласавалі 179 сэнатараў, супраць — 157.

Норма была прынятая ў першым чытаньні без паправак.

Пасьля першага чытаньня ў сэнаце законапраект лічыцца прынятым, калі ў сябраў Палаты да яго няма прэтэнзіяў. Калі ж сэнатары з чымсьці не пагаджаюцца, законапраект разам зь іх заўвагамі паступае на ўзгадненьне ў ніжнюю палату.

Чакаецца, што закон, які дазволіць аднаполым парам рэгістраваць шлюбы і ўсынаўляць дзяцей, уступіць у сілу на пачатку лета пасьля таго, як будзе падпісаны прэзыдэнтам Францыі.

Легалізацыя аднаполых шлюбаў — адно зь перадвыбарчых абяцаньняў прэзыдэнта Франсуа Аланда. У Францыі дазволены грамадзянскія саюзы аднаполых параў, аднак сацыялісты вырашылі легалізаваць аднаполыя шлюбы і даць магчымасьць такім сем’ям усынаўляць дзяцей. Супраць гэтага кроку выступалі прадстаўнікі правай апазыцыі і каталіцкая царква.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG