Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк крытычна выказаўся пра спробы прадстаўнікоў Эўразьвязу наладзіць дыялёг зь беларускімі ўладамі.

Як гаворыцца ў заяве Зянона Пазьняка, апошнія паўгода ў Эўразьвязе ішла ўпартая праца па наладжваньні супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Паводле яго, гэтая тэндэнцыя выклікана заўважнай актывізацыяй на Захадзе лабістаў рэжыму, дыпляматыі і агентуры. Справа разгорнута настолькі шырока, што некаторыя дзеячы з былых савецкіх сяброў Эўразьвязу не без падставы загаварылі пра ўзмоцненую дзейнасьць разьведак, як у пэрыяд «халоднай вайны», адзначае палітык.

Спадзявацца ад Лукашэнкі «мадэрнізацыі Беларусі» і «вольных сумленных выбараў» могуць толькі «людзі не ад сьвету гэтага альбо закончаныя нягоднікі, -заяўляе Зянон Пазьняк. - Эўрабюракратыі напляваць на наша гора, на нашае нацыянальнае вынішчэньне і наш Чарнобыль. Яны ўвесь час дэманструюць гэта (глядзіце адносіны да С. Каваленкі)».

Чарговая калябарацыя закруцілася сур’ёзна і згоднікаў шмат. Але ёсьць і цьвярозыя сілы супраціўленьня і прыхільнікі Беларусі, лічыць лідэр КХП БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG