Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 11 красавіка: Паніхіда па загіблых у менскім мэтро ў 2011 годзе, дзень нараджэньня Івонкі Сурвілы


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску, у Храме-помніку ў гонар Усіх сьвятых адбудзецца паніхіда па загіблых падчас тэракту на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 году.
Жалобная імпрэза пачнецца ў 17.00. На працягу дня ў крыпце храма, дзе ўсталяваная дошка памяці з імёнамі ахвяраў тэракту, ва ўсіх жадаючых будзе магчымасьць паставіць сьвечкі, памаліцца за сваіх сяброў і блізкіх.

У Варшаве пройдзе супольная польска-ўкраінская канфэрэнцыя наконт магчымасьцяў супольнай распрацоўкі радовішчаў сланцавага газу.

Эўрапейскі камісар у справах пашырэньня ЭЗ Штэфан Фюле наведае зь візытам Босьнію і Герцагавіну.

Завершыцца візыт у Расею прэм’ер-міністра Сэрбіі Івіцы Дачыча


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1611: Пачатак аблогі паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Ўладзіслава Вазы.
1814: Францускі імпэратар Напалеон Банапарт адрокся ад пасаду.
1868: У Японіі скасаваны сёгунат.
1899: Гішпанія перадала Пуэрта-Рыка Злучаным Штатам.
1909: Заснаваны горад Тэль-Авіў.
1923 У Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам Беларускай Школы.
1927: Прынятая Канстытуцыя БССР.
1945: Вызваленьне амэрыканскімі войскамі вязьняў Бухэнвальду.
1995: Пачатак галадоўкі дэпутатаў апазыцыі ў ВС РБ.
2011: Адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне, 14 чалавек загінулі, дзясяткі былі параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся:

1808: Леан Зянковіч, польскі паэт, публіцыст, мэмуарыст
1825: Фэрдынанд Лясаль, нямецкі філёзаф, эканаміст
1936: Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР

У гэты дзень памерлі:

1079: Станіслаў, біскуп кракаўскі, сьвяты-патрон Польшчы
1937: Цішка Гартны, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч
1977: Жак Прэвэр, францускi паэт
1986: Міхаіл Ганчарык, беларускі вучоны-біёляг, пісьменьнік
2007: Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік


ЦЫТАТА ДНЯ

Беларусы ― народ цярплівы. Мы цэнім жыцьцё, але мы не рабы. Няхай дыктатар ня думае, што памяркоўнасьці і цярплівасьці беларусаў няма канца.

Івонка Сурвіла

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG