Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Равяка: «Гэта вяртаньне да нармальнасьці»


Тацяна Равяка
Тацяна Равяка

Прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» Тацяна Равяка камэнтуе вяртаньне швэдзкай амбасады ў Менск.

«Я вітаю адкрыцьцё швэдкай амбасады ў Менску. Варта нагадаць, што закрыцьцё амбасады не было зьвязана зь нейкай палітычнай пазыцыяй Швэцыі і нейкімі дзеяньнямі, датычнымі палітвязьняў. Гэта было зьвязана выключна з канкрэтнай акцыяй, якую ўчынілі грамадзяне Швэцыі. Мне невядомая ніводная публічная заява наконт таго, што пазыцыя Швэцыі чым-небудзь адрозьніваецца ад агульнай пазыцыі Эўразьвязу.

А агульная пазыцыя Эўразьвязу — гэта ўзнаўленьне дыялёгу зь Менскам толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў. Таму я не лічу, што вяртаньне амбасады — гэта нейкі крок у бок афіцыйнага Менску. Гэта проста вяртаньне да нармальнасьці, вяртаньне да таго, што было страчана».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG