Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сэйме Літвы створана група «За дэмакратычную Беларусь»


Egidjus Vareikis

Egidjus Vareikis

9 красавіка на пасяджэньні літоўскага сэйма створана рабочая група «За дэмакратычную Беларусь».

Пра гэта заявіў яе мадэратар Эгідыюс Варэйкіс. У групу ўваходзяць каля дваццаці чалавек. Паколькі яна не міжпарлямэнцкая, а парлямэнцкая, то старшыні ў яе няма. Мадэратарам будзе парлямэнтар, кансэрватар Варэйкіс, які таксама прадстаўляе Літву ў Радзе Эўропы, паведамляе DELFI.

«Мэты тыя ж самыя — дэмакратычная Беларусь. Я думаю, што гэтая краіна павінна быць не такой, як цяпер. І ня толькі можа, але і хоча быць іншай, аднак жаданьні і магчымасьці адны, а мэты ўлады, мабыць, iншыя.

Група ў першую чаргу хоча працягнуць працу, якой займалася раней — мець зносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Магчымасьці для зносін ёсьць. Будзем запрашаць іх да сябе, дапамагаць ім у міжнародных арганізацыях. Сьпіс работ можна зрабіць доўгім, але сабраліся новыя людзі, магчыма, і ідэі будуць новыя.

Мы лічым, што Аляксандар Лукашэнка — не адзіны ў Беларусі, з кім трэба мець зносіны», — сказаў Варэйкіс.
XS
SM
MD
LG