Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорск: Надзея Дударэнка судзіцца з райвыканкамам за прыёмных дзяцей


9 красавіка Сьветлагорскі раённы суд пакінуў без разгляду пазоў жыхаркі мястэчка Парычы Надзеі Дударэнкі на рашэньне райвыканкаму забраць у яе пяць прыёмных дзяцей.

У кастрычніку мінулага году паводле хадайніцтва раённага аддзелу адукацыі ў Дударэнкі забралі пяцёх прыемных дзяцей — двух Ягораў, Вову, Насьцю й Стасю, якіх яна гадавала амаль восем гадоў, — і зьмясьцілі ў шпіталь, каб пасьля разьмеркаваць у інтэрнаты ці іншыя сем’і.

Апрача таго, аддзел адукацыі спыніў з Надзеяй Іванаўнай працоўную дамову на выхаваньне дзяцей. У доме ў яе цяпер засталіся толькі два хлопчыкі, якіх яна ў свой час усынавіла.

Сьветлагорскі раённы аддзел адукацыі палічыў, што ў прыёмнай сям’і ня створаныя належныя ўмовы для пражываньня дзяцей, што Дударэнка не вадзіла іх у дзіцячы садок і такім чынам не спрыяла сацыялізацыі. У школе прыёмныя дзеці не наведваюць ніякіх мерапрыемстваў так званага шостага дня.

У сваю чаргу, Надзея Дударэнка лічыць, што з боку аддзелу адукацыі ёсьць помста за тое, што яна не змаўчала пра зьбіцьцё ў школе настаўніцай яе прыёмных дзяцей, якое нібыта мела месца.

Рэпартаж зь сям’і Дударэнкі — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG