Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Чарнобыльскім шляху будуць зьбіраць подпісы супраць Астравецкай АЭС


26 красавіка адбудзецца Чарнобыльскі шлях. Заяўку падалі 5 арганізацыяў.

Мяркуецца, што збор будзе каля кінатэатру «Кастрычнік» а 18-ай гадзіне, далей — шэсьце і мітынг у парку Дружбы народаў. Потым ахвотныя пройдуць да Чарнобыльскай капліцы, каб паставіць зьнічы.

Арганізатары просяць вызваліць адну праежджую частку вуліцы Сурганава для праходу і гарантаваць магчымасьць карыстацца гукаўзмацняльнай апаратурай.

Акрамя шэсьця і мітынгу, на 19 і 20 красавіка заплянаваныя круглыя сталы. 25 красавіка лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БХД зьбіраюцца ў чарнобыльскую зону.

Падчас Чарнобыльскага шляху будзе арганізаваны збор подпісаў супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, а таксама грошай, каб лячыць хворых на анкалёгію дзетак.
XS
SM
MD
LG