Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротнае пакараньне ў краінах АБСЭ – толькі ў Беларусі і ў ЗША


Пэрформанс за адмену сьмяротнай кары, Менск, 2009
Пэрформанс за адмену сьмяротнай кары, Менск, 2009

Арганізацыя Amnesty International абнародавала свой даклад аб сытуацыі са сьмяротным пакараньнем у сьвеце ў 2012 годзе. Беларусь – адзіная краіна ў рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі, у якой выконваецца гэты від пакараньня.

Паводле зьвестак арганізацыі, летась у Беларусі былі выкананыя прынамсі тры сьмяротныя прысуды.

Паводле Amnesty International, у 2012 годзе па ўсім сьвеце былі выкананыя 682 пакараньні сьмерцю, па два больш, чым у 2011 годзе. Але гэтая лічба не ўключае ў сябе тысячы пакараньняў сьмерцю, якія, як мяркуе арганізацыя, выконваюцца ў Кітаі, дзе гэтую статыстыку трымаюць у сакрэце. Сьмяротныя прысуды выконваліся летась у 21 краіне. 1722 новыя сьмяротныя прысуды былі вынесеныя ў 58 краінах.

Пасьля КНР, дзе рэальная лічба пакараньняў невядомая, найбольш пакараньняў летась было выканана ў Іране (314), Іраку (129), Савудаўскай Арабіі (79) і ЗША (43).

ЗША былі адзінай краінай у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках, дзе каралі сьмерцю ў 2012 годзе, прысуды былі выкананыя ў 9 штатах. Зь іншага боку, Канэктыкут стаў 17-м штатам ЗША, які скасаваў сьмяротнае пакараньне.

ЗША і Японія – дзьве краіны ў «вялікай васьмёрцы», дзе караюць сьмерцю.
Латвія летась стала 97-й краінай, якая выдаліла сьмяротнае пакараньне са свайго крымінальнага заканадаўства. Індыя і Пакістан у 2012 годзе аднавілі выкананьне пакараньняў сьмерцю пасьля працяглага перапынку.

Краіны, дзе ў 2012-м выконваліся сьмяротныя пакараньні: Аўганістан, Банглядэш, Беларусь, Батсвана, Кітай, Гамбія, Індыя, Іран, Ірак, Японія, Паўночная Карэя, Пакістан, Палестынская аўтаномія, Саудаўская Арабія, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Тайвань, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Емэн.
Краіны, дзе ў 2012-м выконваліся сьмяротныя пакараньні: Аўганістан, Банглядэш, Беларусь, Батсвана, Кітай, Гамбія, Індыя, Іран, Ірак, Японія, Паўночная Карэя, Пакістан, Палестынская аўтаномія, Саудаўская Арабія, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Тайвань, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Емэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG