Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армэнія: Адна краіна – дзьве інаўгурацыі


Арарат

Арарат

Падчас цырымоніі інаўгурацыі ў рамках адмысловага пасяджэньня Нацыянальнага Сходу Армэніі прэзыдэнт Серж Саргсян прынёс прысягу і другі раз тэрмінам на пяць гадоў уступіў на пасаду прэзыдэнта Армэніі.

Пасьля прысягі прэзыдэнта з патрыяршым дабраславеньнем выступіў Каталікос усіх армянаў Гарагін Другі.

Затым з прамовай выступіў Серж Саргсян.

Цырымонія інаўгурацыі праходзіла на тле мітынгу апазыцыйнага руху «Рэвалюцыя прывітаньня» на плошчы Свабоды, дзе лідэр руху Раф Аванісян праводзіць сваю інаўгурацыю – «інаўгурацыю Новай Армэніі». Армянская служба нашага радыё вядзе прамую трансьляцыю з мітынгу апазыцыі.
XS
SM
MD
LG