Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст, забіты на вачах Расеі


Міхаіл Бякетаў
Міхаіл Бякетаў

У панядзелак у шпіталі памёр Міхаіл Бякетаў, расейскі журналіст, які быў жорстка пакалечаны за публікацыі супраць будаўніцтва дарогі ў Хімках пад Масквой, паведаміла агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

Бякетаў, заснавальнік і рэдактар Хімкінскай газэты, выступіў супраць будаўніцтва дарогі празь лес пад Хімкамі. Ён не адступіў нават пасьля таго, як на парог дому кінулі яго забітага сабаку і спалілі машыну. Як адзначае газэта Гардыян, некалькі ўплывовых асобаў меліся атрымаць вялікі прыбытак ад праекту, у тым ліку Аркадзь Розэнбэрг, мільярдэр, у мінулым трэнэр Ўладзімера Пуціна па дзюдо. Дарожнае будаўніцтва лічыцца адным з найбольш карумпаваных сэктараў расейскай эканомікі.

У лістапдзе 2008 Бякетаў быў зьбіты да непрытомнасьці, страціў мову, яму ампутавалі нагу, некалькі месяцаў ляжаў у коме. У шпіталі ён правёў больш за два гады.

Вінаватых не знайшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG