Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Двух гендырэктараў вінавацяць у хабары


Гендырэктар Менскага мясакамбіната падазраецца ў атрыманьні хабару ў памеры 4 тысяч даляраў.

Крымінальная справа распачата Кастрычніцкім РУУС Менска. Хабар нібыта быў атрыманы ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб пералічэньні грошай за рамонтна-будаўнічыя работы, перадае БелаПАН.

Сьледчы камітэт яшчэ не прымаў гэтую справу да вытворчасьці.
Гендырэктар «Магілёўводбуд» арыштаваны па падазрэньні ў
атрыманьні хабару. Упраўленьнем Сьледчага камітэта па Магілёўскай вобласьці пачата крымінальная справа.

Паводле Інтэрфакса, гендырэктар падазраецца ў атрыманьні ад прадстаўнікоў расейскай кампаніі хабару ў памеры 400 тысяч расейскіх рублёў «за вырашэньне пытаньня аб заключэньні дамоваў на аказаньне транспартных паслуг і ажыцьцяўленьне рэкультывацыі зямель у Рэспубліцы Комі».

Раней адносна гэтай асобы таксама была пачата крымінальная справа за крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў холдынгу на Br1, 9 млн.
XS
SM
MD
LG