Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскаму банкіру-банкруту не дадуць дабудаваць у Менску стадыён


Беларусь адмовілася ад супрацоўніцтва з літоўскай інвэстыцыйнай групай Ukio banko investicine grupe (UBIG), разам з якой плянавалася пабудаваць шматфункцыянальны комплекс на базе менскага стадыёну «Трактар».

Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 151 ад 4 красавіка.

Інвэстпраэкт быў часткай дзейнасьці літоўскага бізнэсмэна расейскага паходжаньня Уладзімера Раманава. На пачатку красавіка Раманаў заявіў, што пазбавіўся ўсёй сваёй маёмасьці ў выніку краху банку «Ukio banko». Капітал Раманава ацэньваўся ў 500 мільёнаў даляраў. Частка зь іх, па заявах самога Раманава, была ўкладзеная ў Беларусь.

Літоўцы абяцалі ўкласьці ў праект 250 мільёнаў эўра і рэканструяваць футбольны стадыён па стандартам УЕФА, гандлёвы і культурны комплекс, два гатэлі і офісныя будынкі. Прычым адкрыцьцё стадыёна плянавалася яшчэ на 2010 год.

У зрыве праекта Раманаў вінаваціў беларускія ўлады — маўляў, яны зацягваюць узгадненьне праекта. Раманаў абвясьціў, што ўклаў у Беларусь 30 мільёнаў даляраў і пагражаў, што будзе змагацца за свае грошы праз суд.

Праўда было гэта яшчэ да афіцыйнага прызнаньня Раманавым свайго банкруцтва. Асноўная частка гэтых грошай пайшла на ўтрыманьне футбольнай каманды «МТЗ-РІПО», якую Раманаў атрымаў у дадатак да свайго інвэстыцыйнага праэкта.

Цяпер Раманаў зьбіраецца прадаваць шатляндзкі клюб «Hearts»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG