Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыганы ўсяго сьвету абралі барона


Карціна Эўграфа Сарокіна "Гішпанскія цыганы", 1853

Карціна Эўграфа Сарокіна "Гішпанскія цыганы", 1853

Гэта адбылося ў панядзелак, у сусьветны дзень цыганоў, у Румыніі, паведаміў карэспандэнту Свабоды лідэр цыганскай дыяспары Беларусі Алег Казлоўскі.

– Цыганскім баронам або прэзыдэнтам Міжнароднага цыганскага зьвязу быў абраны Флорыян Чоба. Зараз адбываецца яго прэс-канфэрэнцыя. Таксама сёньня нас павіншаваў прэзыдэнт ЗША Барак Абама, – сказаў Казлоўскі, які знаходзіцца на кангрэсе зьвязу.

У Беларусі жыве каля 60 тысяч цыганоў. Гэта адна з самых кампактных цыганскіх дыяспар на прасторах былога СССР і Ўсходняй Эўропы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG