Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 красавіка: У Віцебску – перамовы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Латвіі. Дзень польскай авіякатастрофы пад Смаленскам


Памятны знак на месцы авіякатастрофы

Памятны знак на месцы авіякатастрофы

Бліц-агляд падзеяў і датаў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Візыт у Беларусь міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса. У Віцебску пройдуць яго перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем.

У Брусэлі камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Стэфан Фюле сустрэнецца з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.

Брусэль таксама наведае прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў.

У Лёндане адбудзецца пасяджэньне міністраў замежных справаў «вялікай васьмёркі».

Amnesty International абнародуе свой штогадовы даклад аб сьмяротным пакараньні ў сьвеце.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1710 – у Англіі пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве.

1762 – Шклоў атрымаў герб.

1899 – нарадзіўся Ўладзімер Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1900 – нарадзіўся Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

1905 – нарадзіўся Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, літаратуразнаўца, этнограф, вязень ГУЛАГу.

1938 – на рэфэрэндуме ў Аўстрыі 99% прагаласавалі за далучэньне краіны да Нямеччыны.

1940 – Ісьляндыя атрымала незалежнасьць ад Даніі.

1942 – патоп на Дубравенцы пад Магілёвам, 2 тыс. загіблых.

1972 – падпісаная міжнародная Канвэнцыя аб забароне біялягічнай зброі.

2010 – Авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ каля 100 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.

ЦЫТАТА ДНЯ

Нельга прыняць прынцып, што пераможаныя павінны гаварыць пра рэчы, ганебныя для іх, а тыя, хто перамаглі – не. Праўда – адна. Праўда, на нашу хрысьціянскую думку, нават самая дрэнная – вызваляе, а не наадварот. Праўда вызваляе, а не прыніжае пры ўмове, што яна тычыцца ўсіх.

Лех Качыньскі, з прамовы на цырымоніі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку Другой сусьветнай вайны

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG