Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 красавіка: візыт беларускага парлямэнту ў Армэнію, прэс-канфэрэнцыя да «Чарнобыльскага шляху»


The Beatles. Перад разьвітаньнем
The Beatles. Перад разьвітаньнем

Бліц-агляд падзеяў і датаў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Пасяджэньне прэзыдыюму Савету Міністраў. Пачатак у 10 гадзін.

У офісе партыі БНФ – прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту шэсьця «Чарнобыльскі шлях». Пачатак у 12 гадзін.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя «Роля пісьменьнікаў Беларусі і Расеі ў разьвіцьці літаратуры саюзнай дзяржавы і падвышэньні ўзроўню супрацоўніцтва дзьвюх краін" з удзелам старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Пачатак у 12.30.

У кнігарні «логвінаЎ» – прэзэнтацыя кнігі Алеся Смаленчука «Беларуская гісторыя: знайсьці чалавека». Пачатак у 19 гадзін.

Ерэван, 9-10 красавіка – візыт у Армэнію парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам. 9 красавіка ў Ерэване – інаўгурацыя ізноў абранага прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна.

Рамала, дзяржсакратар ЗША Джон Керы наведае Заходні бераг Ярдану і сустрэнецца зь лідэрамі Палестынскай Аўтаноміі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1553 – памёр Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.

1626 – памёр Фрэнсіс Бэкан, англійскі філёзаф.

1802 – нарадзіўся Эліас Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла–фінскі эпас «Калевала».

1821 – нарадзіўся Шарль Бадлер, францускі паэт.

1835 – нарадзіўся Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.

1910 – нарадзіўся Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага падпольля ў часе Другой сусьветнай вайны.

1917 – у Менску прайшоў Зьезд Беларускіх нацыянальных арганізацый.

1946 – у Міхельсдорфе (Нямеччына) з ініцыятывы Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».

1966 – Ватыкан адмяніў Індэкс забароненых кніг.

1970 – музыкі The Beatles спынілі супольную працу.

1991 – Грузія абвясьціла незалежнасьць.

ЦЫТАТА ДНЯ

Бязногі, што кульгае па правільным шляху, абганяе вершніка, які скача не туды.

Фрэнсіс Бэкан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG