Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабравольскі: Тэтчэр — прыклад прынцыповасьці ў палітыцы


Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі з Аб’яднанай грамадзянскай партыі сустракаўся з Маргарэт Тэтчэр тройчы. Пад уплывам гэтых сустрэч Маргарэт Тэтчэр стала для тагачаснага маладога палітыка зь Беларусі яскравым прыкладам:

«Мне пашанцавала сустракацца зь ёй аж тры разы. Гэта было на канфэрэнцыях Кансэрватыўнай партыі Вялікай Брытаніі. І ў мяне дагэтуль захоўваюцца нашыя здымкі.

На мой погляд, яна — чалавек, які зьяўляецца прыкладам прынцыповасьці ў палітыцы. Зразумела, што сярод людзей, і сярод палітыкаў таксама, няма анёлаў. Але сярод іх ёсьць прынцыповыя людзі. І тое, што палітыку часта называюць бруднай справай, адбываецца таму, што ёсьць палітыкі беспрынцыповыя. А Маргарэт Тэтчэр рабіла тое, у што яна верыла. Яна паказала, што можна і павагу заслужыць, і вынікаў дамагчыся, калі рабіць так, як ты лічыш разумным і правільным. Таму для мяне яна і стала прыкладам палітыка».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG