Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пэрыяд веснавых паводак важна сабе ўсьвядоміць, што паводкавыя воды небясьпечныя для чалавека ня толькі тым, што можна ў іх утапіцца, але і тым, што яны нясуць з сабою вялікую рызыку інфэкцыйных захворваньняў, хімічнага атручэньня і траўмаў.

Спажываньне нечага, што пабывала ў паводкавай вадзе, пагражае страўнікава-кішачнымі захворваньнямі. Каб засьцерагчы сябе і сваю сям’ю ад іх, мыйце рукі пасьля кожнага кантакту з паводкавымі водамі; не дазваляйце дзецям гуляць у раёне паводкі; не дазваляйце дзецям забаўляцца цацкамі, якія пабывалі ў паводкавай вадзе і не былі паддадзеныя дэзынфэкцыі.

Адкрытыя раны і сып пры ўзьдзеяньні паводкавых водаў могуць стаць інфікаванымі. Калі нельга пазьбегчы кантакту з такой вадою, накладайце на рану воданепранікальную павязку. Калі ваша рана пачынае чырванець і набракаць або калі зь яе пачынае сачыцца вадкасьць, неадкладна зьвярніцеся да лекара.

Паводкавыя воды нясуць з сабою вялікую небясьпеку патэнцыйнага атручаньня хімічнымі рэчывамі, якія маглі пранікнуць са слаба забясьпечаных кантэйнэраў і складаў хімічнай прадукцыі.

Паводкавыя воды пераносяць вострыя прадметы – прыкладам, пабітае шкло або мэталічныя фрагмэнты – якія могуць прывесьці да траўмаў і выклікаць інфэкцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG