Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мілінкевіч, Някляеў і Янукевіч: толькі вяртаньне да паўнавартаснага дыялёгу


Не гуляць паводле правілаў, усталяваных беларускімі ўладамі, не чакаць рашэньняў беларускіх уладаў там, дзе Эўразьвяз можа прымаць уласныя рашэньні.

Да гэтага заклікалі ў сумеснай заяве лідэры руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў і Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Яны адзначаюць, што толькі вяртаньне да паўнавартаснага дыялёгу і супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЭЗ істотна пашырыць магчымасьці краіны і грамадзтва для мадэрнізацыі і пабудовы дэмакратычнага ладу.

«Мы зыходзім з таго, што паўнавартасны дыялёг магчымы толькі пасьля вызваленьня палітычных вязьняў, уключаючы спыненьне дзеяньня судовых рашэньняў у дачыненьні да ўмоўна асуджаных і асуджаных з адтэрміноўкай выкананьня прысуду», — гаворыцца ў заяве.

Мілінкевіч, Някляеў і Янукевіч, у прыватнасьці, заклікалі ЭЗ у аднабаковым парадку максымальна спрасьціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі, а таксама правілы стварэньня сумесных прадпрыемстваў, пашырыць магчымасьці для беларусаў атрымліваць эўрапейскую адукацыю, пашырыць падтрымку дэмакратычных сілаў.

«Мы ўсімі сіламі падтрымліваем ініцыятыву „Эўрапейскі дыялёг аб мадэрнізацыі“ зь беларускім грамадзтвам і заклікаем улады Беларусі неадкладна далучыцца да яе рэалізацыі», — гаворыцца ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG