Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісткі Femen прарваліся да Пуціна


Актывісткі руху Femen, вядомыя сваімі напаўголымі пратэстамі, выкарысталі такую прыкметную пляцоўку, як Гановэрскі прамысловы кірмаш, каб зьвярнуцца да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель.

Кіраўнік Расеі запэўніў, што акцыя яму спадабалася, піша расейскі партал NEWSRU.

У той момант, калі Пуцін і Мэркель стаялі каля стэнду кампаніі Volkswagen, некалькі дзяўчат, якія знаходзіліся сярод шматлікіх журналістаў, прарваліся за агароджу, распрануліся па пояс і сталі выкрыкваць нецэнзурныя лёзунгі па-ангельску. Непрыстойныя фразы былі напісаныя і на іх целах, перадае «Інтэрфакс». Пуціна, у прыватнасьці, называлі «дыктатарам», паведамляе Reuters.

Ахова затрымала дзяўчын, але тыя, пакуль не былі выведзены з памяшканьня, працягвалі скандаваць лёзунгі. Калі судзіць па фатаграфіях з месца падзей, то палітыкі акцыю заўважылі і адрэагавалі на яе вельмі жыва.

Скажыце дзякуй украінскім дзяўчатам, яны вам дапамагаюць раскруціць кірмаш

Неўзабаве на выставе адбылася прэсавая канфэрэнцыя Уладзімера Пуціна і Ангелы Мэркель, дзе расейскі прэзыдэнт абмеркаваў з журналістамі акцыю Femen: «Што тычыцца акцыі, яна мне спадабалася. У прынцыпе, мы ведалі, што такая акцыя рыхтуецца. Скажыце дзякуй украінскім дзяўчатам, яны вам дапамагаюць раскруціць кірмаш».

Без такіх акцый цікавасьць да штогадовага Гановэрскага кірмашу быў бы меншая, прызнаў Пуцін, якога цытуе «Інтэрфакс». «Што яны там крычалі, шчыра кажучы, я ня вельмі пачуў, таму што ахова працуе вельмі жорстка. Такія здаровыя ілбы наваліліся на дзяўчынак. Гэта, мне здаецца, няправільна, можна было бы мякчэй з імі абыходзіцца», — сказаў Пуцін.

«Я нават не разгледзеў — бляндынкі яны, шатэнкі ці брунэткі», — дадае цытату ІТАР-ТАСС.

Затым прэзыдэнт Расеі зьмяніў тон на больш сур’ёзны: «Мы ўсе ўжо прывыклі да гэтых акцый, і нічога страшнага я тут ня бачу». «Калі хто-небудзь хоча дыскутаваць па палітычных пытаньнях, то лепш гэта рабіць у апранутым выглядзе, а не распранацца. Распранаюцца трэба ў іншых месцах», — сказаў кіраўнік расейскай дзяржавы.

Папярэднюю спробу дабрацца да Пуціна актывісткі Femen зрабілі больш за год таму — падчас выбараў прэзыдэнта РФ. Будучы яшчэ прэм’ер-міністрам, Пуцін 4 сакавіка 2012 галасаваў на выбарчым участку ў Расейскай акадэміі навук. З самім Пуціным распранутыя актывісткі тады разьмінуліся, затое паспрабавалі выкрасьці выбарчую скрыню зь яго бюлетэнем. На іх напаўаголеных целах былі надпісы: «Крамлёўскія пацукі», «Злодзей 3», а самі яны скандавалі: «Пуцін — злодзей!». Усе ўдзельніцы акцыі былі пакараныя адміністрацыйным арыштам.

У Брусэлі ў сьнежні летась падчас саміту Расея-ЭЗ актывісткі гэтага руху зладзілі акцыю пратэсту з нагоды візыту Пуціна. Тады дзяўчаты заклікалі лідэраў ЭЗ спыніць палітычныя, эканамічныя і культурныя кантакты з Масквой.

Femen у Брусэлі
Femen у Брусэлі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG