Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варламаву выклікалі хуткую дапамогу


Саша Варламаў

Саша Варламаў

Мадэльеру Сашу Варламаву, працэс над якім праходзіць у Ленінскім судзе Менску, выклікалі хуткую дапамогу. 8 красавіка разгляд справы працягнецца. Мадэльера вінавацяць у прысваеньні грошай і ў тым, што ён не плаціў падаткі.

Пра гэта распавяла карэспандэнту Свабоды яго сястра Рыма.

«Яму стала кепска і сюды ў суд 4 красавіка выклікалі хуткую дапамогу, пасьля чаго працэс быў адкладзены. А 5 красавіка ён працягваўся вельмі коратка. Паказаньні даюць і сьведкі, і пацярпелыя. Ён разнэрваваўся. Што гэта прыемна, калі людзі кажуць, што іх прымушалі даваць паказаньні і пагражалі тэрмінам. Лекары аказалі яму дапамогу і пасьля абеду паседжаньня не было. А на наступны дзень было толькі раніцай. Магчыма, што з-за сатну здароўя, пра гэта ж ніхто не кажа», — распавяла Рыма.

Яна сказала, што пра стан здароўя Сашы Варламава «пакуль нічога невядома»: «Адказу нам ніхто не дае. Нам ніхто нічога не кажа».

Раней Варламаў заявіў, што ў суд былі пададзеныя недакладныя зьвесткі вынікаў магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Насамрэч у яго заблякаваныя 4 пазванкі, яму цяжка дыхаць. Але, нягледзячы на кепскі стан, ён сказаў, што зьбіраецца трываць і ўдзельнічаць у працэсе надалей.
XS
SM
MD
LG