Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане судзяць былога прэзыдэнта


Вярхоўны суд Пакістану ў панядзелак пачаў разглядаць пазоў супраць былога прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа. Яго вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе.

Таўфік Асіф, былы кіраўнік аддзяленьня Асацыяцыі адвакатаў Вярхоўнага суда, накіраваў у ВС пазоў у мінулую пятніцу. Аналягічны пазоў падаў дзейны старшыня Асацыяцыі Таўфік Хадэр, паведамляе РІА «Новости» .

Аўтары пэтыцыяў патрабуюць арыштаваць Мушарафа, які, на думку пазоўнікаў, увёўшы надзвычайнае становішча 3 лістапада 2007 года, зьняў судзьдзяў Вярхоўнага суду і «падарваў незалежнасьць юстыцыі».

У 2007-м Мушараф адхіліў ад пасады старшыню Вярхоўнага суду Пакістана Іфціхара Мухамада Чаўдхуры. Гэта справакавала працяглы палітычны крызіс, які прывёў у выніку да адстаўцы Мушарафа.

Чаўдхуры заявіў, што выходзіць з судзейскай калегіі, якая будзе разглядаць пазоў супраць Мушарафа. Такім чынам, пэтыцыі разглядае калегія з двух судзьдзяў на чале з Джавад Хаваджэй.

Мушараф таксама праходзіць абвінавачаным па справах пра забойства лідэра нацыяналістаў правінцыі Белуджыстан Акбара Бугці ў 2006 годзе, забойстве былога прэм’ер міністра Беназір Бхуты ў 2007 годзе і арышту судзьдзяў Вярхоўнага суд ў тым жа годзе.

Первэз Мушараф прыйшоў да ўлады ў Пакістане ў 1999 годзе ў выніку вайсковага перавароту і пакінуў пасаду прэзыдэнта ў 2008 годзе, калі апазыцыйныя партыі пагражалі яму імпічмэнтам.

Мушараф краіну Пакістан і пасяліўся ў Лёндане. Пры канцы сакавіка 2013 ён ўпершыню з моманту адстаўкі прыляцеў у Пакістан. Мушараф ачольвае Усепакістанскую мусульманскую лігу.

Ён мае намер удзельнічаць у выбарах, якія прызначаны на 11 траўня.
XS
SM
MD
LG