Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя: КНДР, верагодна, рыхтуе новае ядзернае выпрабаваньне


Міністар у справах аб’яднаньня краіны Ру Кіль Джэ заявіў, што КНДР рыхтуецца да чацьвёртага ядзернага выпрабаваньня.

Такое меркаваньне ён выказаў на паседжаньні камітэту парлямэнту ў панядзелак.

Міністар адмовіўся раскрываць падрабязнасьці, паколькі яны, маўляў, зьвязаныя зь дзейнасьцю выведкі.

Кіраўнік вайсковага ведамства Паўднёвай Карэі раней заявіў, што КНДР завершыла падрыхтоўку да выпрабаваньня ядзернай зброі ў двух шахтах.

Адна з шахтаў была выкарыстаная ў часе ядзерных выпрабаваньнях у лютым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG