Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Міхась Баяроўскі


Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год

Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год

У пятніцу 5-га красавіка ў Бірмінгеме (Вялікая Брытанія) ва ўзросьце 88 гадоў памёр адзін з найстарэйшых дзеячоў паваеннай беларускай эміграцыі Міхась Баяроўскі.

Міхась Баяроўскі нарадзіўся на Наваградчыне ў 1924 годзе, падчас вайны быў студэнтам беларускай Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, пасьля курсантам беларускай афіцэрскай школы БКА ў Менску. Пакінуўшы Беларусь, ён неўзабаве далучыўся да антынацысцкага рэзыстансу ў Францыі, скончыў вайну ў складзе 2-га корпусу генэрала Андэрса; адразу пасьля вайны пасяліўся ў Англіі, дзе заставаўся на працягу доўгага часу адным з актыўнейшых сяброў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, кіраўніком аддзелу арганізацыі ў Бірмінгеме.

Паводле брытанскіх беларусаў, нягледзячы на сталы век і слабое здароўе, Міхась Баяроўскі да самых апошніх гадоў заставаўся актыўным дзеячом брытанскага беларускага грамадзкага жыцьця, а таксама жыцьця Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, карыстаўся агульнай пашанай і пакінуў па сабе сьветлую памяць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG