Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасадар: КДБ шпіёніць на ўзроўні халоднай вайны


Марыс Рыекстыньш

Марыс Рыекстыньш

Апошнія гады ва ўсіх краінах НАТО, уключаючы Латвію, актывізавалася разьведвальная дзейнасьць, вярнуўшыся на ўзровень часоў халоднай вайны.

Пра гэта ў перадачы «900 сэкунд» на тэлеканале LNT сказаў амбасадар Латвіі ў НАТО Марыс Рыекстыньш.

Паводле яго, разьведвальную дзейнасьць узмацнілі многія краіны, ня толькі Расея і Беларусь, як гэта было паказана ў справаздачы Бюро абароны Канстытуцыі.

«Разьведка вярнулася на ўзровень часоў халоднай вайны, таму зараз трэба клапаціцца пра бясьпеку ня толькі інфармацыі, але і іншых аспэктаў, якія могуць прадстаўляць цікавасьць для замежных дзяржаў», – падкрэсьліў пасол.

У справаздачы Бюро абароны Канстытуцыі адзначаецца, што апошнія гады Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі асабліва актыўна працуе зь беларускай дыяспарай у Латвіі, каб забясьпечыць яе падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Летась разьведвальная дзейнасьць вялася і ў дачыненьні да іншых дыяспар Латвіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG