Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад вінаваціць Турцыю ў змове з Ізраілем


Мужчына і хлопчык бягуць па вуліцы падчас бою паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі ў горадзе Алепа ў канцы сакавіка.

Мужчына і хлопчык бягуць па вуліцы падчас бою паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі ў горадзе Алепа ў канцы сакавіка.

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў, што магчымае падзеньне ягонага ўраду і развал Сырыі будуць мець «эфэкт даміно» і прывядуць да доўгіх гадоў нестабільнасьці на Блізкім Усходзе.

Выступаючы на турэцкім тэлебачаньні, Асад таксама абвінаваціў турэцкага прэм'ер-міністра Рэджэпа Тайіпа Эрдагана ў наладжваньні адносінаў з Ізраілем, каб «ударыць па Сырыі».

Эрдаган, які некалі быў саюзьнікам Асада, цяпер адзін зь яго найбольш жорсткіх крытыкаў.

Ад пачатку грамадзянскай вайны ў Сырыі два гады таму загінулі больш за 25 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG