Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Зялёныя» заклікаюць памочніцу Лукашэнкі адмовіцца ад джыпа


Натальля Пяткевіч

Натальля Пяткевіч

Беларуская партыя зялёных выступіла з адкрытым зваротам да памочніцы прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. Нагодай стала яе інтэрвію, дзе яна расказала пра сваю любоў да «пазадарожнікаў».

У інтэрвію, Наталья Пяткевіч, сярод іншага, сказала, што любіць высокую хуткасьць, і гэта часам «адбіваецца на талёне»: яе спыняюць і штрафуюць. Акрамя таго, памочніцы прэзыдэнта «падабаецца, калі на машыне можна спакойна ехаць, ня думаючы пра сумёты і бардзюры».

«Набыцьцё вышэйшым беларускім чыноўнікам адносна „дарагога“ у вартасным выражэньні аўтамабіля прэстыжнага кляса або маркі ў тых складаных эканамічных умовах, у якіх значная частка насельніцтва Беларусі вымушана фактычна „выжываць“, не можа быць расцэнена ніяк інакш, як выклік грамадзкай думцы», — гаворыцца ў звароце.

«Акрамя таго, абраны спадарыняй Пяткевіч фармат аўтамабіля наўрад ці можа быць прыняты ў якасьці прымальнага для горада з пункту гледжаньня яго экалягічнасьці і эканамічнасьці.

Партыя зялёных заклікала «Натальлю Пяткевіч, роўна як і ўсіх іншых прадстаўнікоў беларускай кіруючай эліты, паслужыць асабістым прыкладам у працэсе фармаваньня ў насельніцтва адказных сацыяльна-экалягічных паводзін, немалаважным элемэнтам якіх зьяўляецца ўсьвядомлены выбар эканамічных і экалягічных відаў транспартных сродкаў.

Аж да таго, каб пераняць у сваіх замежных калегаў карысную звычку езьдзіць у грамадзкім транспарце і так стаць бліжэй да народу.

У не меншай — а можа быць нават і ў большай — ступені гэта тычыцца кіраўнікоў беларускай „сыстэмнай“ апазыцыі, якія так імкнуцца да таго, каб ўліцца ў шэрагі гэтай прывілеяванай палітычнай групы,» — гаворыцца ў звароце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG