Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падтрымалі вязьняў Балотнай


Дэманстрацыя ў Маскве. Справа партрэт Сяргея Ўдальцова.

Дэманстрацыя ў Маскве. Справа партрэт Сяргея Ўдальцова.

Сотні людзей у розных гарадах Расеі выйшлі на мітынгі ў падтрымку палітычных актывістаў, якіх зьняволілі ў траўні мінулага году пасьля сутыкненьняў паміж дэманстрантамі і паліцыяй на Балотнай плошчы ў Маскве.

15 чалавек застаюцца пад вартай, а яшчэ трое – у тым ліку лідэр левай апазыцыі Сяргей Удальцоў – пад хатнім арыштам.

Удзельнікі сёньняшняга маскоўскага мітынгу сярод іншых трымалі плякаты з надпісам «Вызваліце закладнікаў».
XS
SM
MD
LG