Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфаркты здараюцца і ў 23 гады


Тэмай сёлетняга Сусьветнага дня здароўя, які штогод адзначаюць 7 красавіка, зьяўляецца павышаны крывяны ціск. Штогод ад сардэчна-сасудзістых захворваньняў паміраюць 17 мільёнаў жыхароў Зямлі.

У Беларусі захворвальнасьць на артэрыяльную гіпэртэнзію штогод расьце, сьцьвярджаюць мэдыкі.

У Беларусі сардэчна-сасудзістыя захворваньні стабільна займаюць першы радок у структуры сьмяротнасьці. На іх прыпадае 53% усіх выпадкаў сьмерці. «Лідзіруе» сардэчна-сасудзістая паталёгія і сярод прычынаў выхаду беларусаў на інваліднасьць (каля 40%), прычым кожны чацьвёрты інвалід з сардэчна-сасудзістай паталёгіяй атрымлівае групу інваліднасьці яшчэ ў працаздольным узросьце.

Артэрыяльная гіпэртэнзія на сёньняшні дзень — галоўная праблема ў Беларусі. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны 1 мільён 730 тысяч пацыентаў з артэрыяльнай гіпэртэнзіяй. У Менску павышаны ціск — у 31% насельніцтва.

На першым месцы павінна быць прафіляктыка гіпэртэнзіі, а ўжо потым — лячэньне, сьцьвярджае кандыдат мэдычных навук, дацэнт Віцебскага мэдунівэрсытэту:

«Неабходна ў абавязковым парадку фактары рызыкі артэрыяльнай гіпэртэнзіі, па-першае, ведаць, то бок асьветніцкая праца павінна быць. Мы, да прыкладу, сваіх студэнтаў рабіць такія прэзэнтацыі, каб патлумачыць людзям, што не правільнае харчаваньне, вялікая колькасьць паваранай солі, вадкасьці зьяўляецца адным з асноўных фактараў разьвіцьця артэрыяльнай гіпэртэнзіі. Далей, такі таксама лёгка карэктуемы фактар — маларухомы лад жыцьця. Таксама трэба правільна ставіцца да розных стрэсавых сытуацыяў».

Высокі крывяны ціск павялічвае рызыку інфарктаў, інсультаў і ныркавай недастатковасьці, парушэньні сэрцабіцьця і сардэчную недастатковасьць.
Мераць артэрыяльны ціск неабходна ўсім, у тым ліку і маладым людзям, кажа дацэнт Віцебскага мэдунівэрсытэту:

мы студэнтаў абсьледуем, у многіх ціск ужо павышаны
«Першыя прыкметы захворваньня праяўляюцца ў маладым узросьце. Канечне, з узростам ціск павышаецца, як у жанчынаў, так і ў мужчынаў. Я лічу, што нам больш трэба моладзь арыентаваць на ўсе прафіляктычныя мерапрыемствы, таму што якраз яны складаюць асноўную групу рызыкі. У бальшыні людзей пасьля 40 гадоў у хаце ёсьць таномэтры, а вось калі мы студэнтаў абсьледуем, у многіх ціск ужо павышаны».

Летась дыягназ «інфаркт міякарда» у Віцебску быў пастаўлены пацыенту ў 23 гады. Мэдыкі выказваюць заклапочанасьць ў сувязі зь істотным амаладжэньнем пацыетаў кардыялягічных аддзяленьняў:

«Найбольшая захворвальнасьць у праслойцы ад 25 да 40 гадоў. Інфаркты здараюцца і ў 28 гадоў, і ў 30. Вось нядаўна быў у Віцебску выпадак, калі інфаркт быў у маладога чалавека ў 24 гады. Вось гэта праслойка якраз зьяўляецца менш інфармаванай больш схільная да рызыкі, таму што моладзь часьцей ужывае псыхаактыўныя рэчывы, алькаголь, тытунь».

Нядаўна ў Беларусі адбыліся два трагічных выпадкі. 5 лютага пасьля трэніроўкі памёр 15-гадовы баскетбаліст юнацкай каманды «Цмокі-Менск-97» Сяргей Жук. Прычына — спыненьне сэрца.

23 лютага на зборах у спорткомплексе «Стайкі» памёр 20-гадовы штангіст Яўген Шрамко. Юнак памёр у сьне, спынілася сэрца. Было некалькі выпадкаў сьмерці студэнтаў і нават школьнікаў на занятках па фізкультуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG